Аляксей Міхальчанка збірае грошы: «Наша перамога патрабуе ахвяр!»
Прайшло 10 дзён з часу рэгістрацыі кандыдатаў па Полацкай выбарчай акрузе № 28, а ні аднаго агітацыйнага мерапрыемства пакуль не праводзілася.
На дзвярах і вітрынах крам і ўстаноў ужо з месяц сіратліва вісяць толькі даўнія плакаты з датай маючых адбыцца выбараў. Ніхто з кандыдатаў таксама не выстаўляў у Полацку агітацыйныя пікеты.
Зрэшты, на апошняй старонцы «Полацкага весніка» ад 28 жніўня на правах рэкламы размешчана фота кандыдата Аляксея Міхальчанкі з заклікам да палачан уносіць грошы ў яго выбарчы фонд. Прывядзем толькі пачатак звароту кандыдата да выбаршчыкаў: «Наша перамога патрабуе ахвяр!» Далей кандыдат абяцае накіраваць кожны рубель выбаршчыкаў на перамогу, правесці сумленныя выбары і зрабіць Полацк лепшым горадам краіны.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма