Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Полацк: вядучы ОНТ робіць стаўку на сустрэчы з выбаршчыкамі

Зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў Палату прадстаўнікоў па Полацкай выбарчай акрузе № 28 вядучы палітычных праграм на ОНТ Аляксей Міхальчанка збіраецца ў поўнай меры скарыстацца магчымасцю сустрэцца з выбаршчыкамі і правесці агітацыю.

На перыяд з 5 па 21 верасня кандыдатам запланавана 14 сустрэч з выбаршчыкамі практычна ва ўсіх вызначаных для сустрэч памяшканнях, у тым ліку і ў трох нядаўна далучаных да Полацкай гарадской выбарчай акругі № 28 сельскіх участках.

Канкурэнт Міхальчанка за крэсла ў Палаце старшыня Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў Наталля Гуйвік пакуль збіраецца сустракацца з выбаршчыкамі толькі тройчы. Трэці кандыдат, прадстаўнік партыі левых «Справядлівы свет» Аляксей Філімонаў, пакуль не падаваў заявак на сустрэчы з выбаршчыкамі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма