Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Віцебску пачалася агітацыя за байкот (фота)

З вялікім плакатам "Незаконным выбарам у незаконную "палатку" – байкот!" на вуліцу Леніна да дома №28 выйшаў старэйшы мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда. Сёння ён не распаўсюджвае незалежную прэсу – побач з ім ляжыць сабраны пляцак, бо актывіст гатовы да затрымання і да "сутак".

Пачынаючы акцыю, Барыс Хамайда адзначыў: "Як грамадзянін Беларусі  маю права агітаваць і "за", і "супраць", бо байкот у нас не забаронены. Мая пазіцыя такая: Канстытуцыя 1994 году адмененая, цяперашнюю я лічу нелігітымнай, таму і выбары ў парламент незаконныя. Дык навошта на іх ісці, навошта выбіраць незаконную "палатку"?

На працягу першых гадзін пікетавання ўсё праходзіла спакойна: міма праехала міліцэйская машына і ніхто не выказаў прэтэнзій да актывіста.

"Затое падыходзяць людзі, мы з імі размаўляем. Многія кажуць, што на выбары ісці не трэба, бо яны нічога не вырашаюць. Але віцябляне не выключаюць, што на ўчасткі іх пагоняць гвалтам, каб намінальна выбары адбыліся", -- гаворыць спадар Хамайда.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма