У Зэльве зрываюць абвесткі кандыдатаў у дэпутаты
Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акругі № 58 Іван Шэга (Партыя БНФ) і Міхаіл Караткевіч (партыя “Справядлівый свет”) некалькі дзён таму наведалі Зэльву і вывеселі з дазволу мясцовых чыноўнікаў у цэнтры гарадскога пасёлка шэраг сваіх абвестак, якія паведамлялі пра бліжэйшую сустрэчу з кандыдатамі ў дэпутаты.
Сёння Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч зноў наведалі Зэльву. Але палова абвестак аб тым, што ў бліжэйшы час у раённым Доме культуры адбудзецца іх сустрэча з зэльвенскімі выбаршчыкамі, былі сарваны і знішчаны.
Загадчыца Зэльвенскага паштовага аддзялення, якая ўзяла абвесткі і абяцала расклеіць іх сама, гэтага не зрабіла. Калі кандыдаты ў дэпутаты ў яе спыталі, чаму яна не выканала тое, што сама абяцала, жанчына сказала, што проста забылася гэта зрабіць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма