Жодзіна: кандыдаты ў дэпутаты адмовіліся ад тэледэбатаў
Абодва кандыдаты ў дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе праігнаравалі магчымасьць публічна выказацца перад тэлегледачамі ў тэледэбатах.
30 жніўня на паседжанні старшыня акруговай выбарчай камісіі Сяргей Афанасенкаў паведаміў, што ні адзін з двух з кандыдатаў, якія засталіся на перадвыбарчай дыстанцыі пасля зняцця прадстаўніка ад ЛДПБ, не выказаў жадання ўдзельнічаць у тэледэбатах. Пры гэтым ён патлумачыў, што для дэбатаў вылучаецца вельмі мала часу, і «за нейкія там 5-7 хвілін трэба сказаць самае важнае», а на гэта не кожны здольны, а добра падрыхтавацца да выступу - вельмі складана.
Сыходзячы з таго, што вылучэнец «БелАЗ» Дзмітрый Харытончык (фота 1) ужо абсалютна свабодна свае агітацыйныя сустрэчы праводзіць на прадпрыемстве ў працоўны час (як 30 жніўня ў актавай зале УГК ПА "БелАЗ" адразу пасля абеду) - аніякія дэбаты яму насамрэч не патрэбныя. Не патрэбныя яны аказаліся і прадстаўніку КПБ Сяргею Васілеўскаму (фота 2).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма