Зэльвенскі раён: старшыня сельсавета забараніў сустрэчу з выбаршчыкамі
3 верасня жыхары вёсак Елка і Казловічы Сынковіцкага сельскага Савета Зэльвенскага раёна не змаглі сустрэцца з кандыдатамі ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іванам Шэгам і Міхаілам Караткевічам.
Гэта пры тым, што кандыдаты загадзя дамовіліся пра сустрэчу з выбаршчыкамі ў Елкаўскім сельскім Доме культуры са старшынёй Сынковіцкага сельскага Савета Сяргеем Духцікам. Яны вывесілі абвесткі ў Доме культуры, канторы СВК, на мехдвары.
Калі кандыдаты ў дэпутаты прыехалі на сустрэчу ў вёску Елка, там каля Дома культуры іх сустрэў Сяргей Духцік і сказаў, што “сустрэчы не будзе, таму што гэта масавае мерапрыемства і на правядзення яго павінен быць дазвол з Цэнтральнай выбарчай камісіі”.
Пакуль кандыдаты спрачаліся са старшыней сельсавета спадаром Духцікам, да вясковага Дома культуры пад’ехала машына з міліцыянерамі. Далей спрачацца не было сэнсу. Вярнуўшыся ў Слонім, яны напісалі і выслалі скаргу на імя Лідзіі Ярмошынай у Цэнтральную выбарчую камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма