Сайты гомельскай дзяржаўнай перыёдыкі: выбары як нязначная палітычная кампанія
Ці змянілася сітуацыя з асвятленннем выбараў у Палату прадстаўнікоў на сайтах гомельскай дзяржаўнай перыёдыкі? Так, працу над памылкамі зрабіў сайт “Светлагорскіх навін” -- быў зменены баннер, націснуўшы на які цяпер замест неактыўнай спасылкі чытачы могуць знайсці інфармацыю афіцыйнага характару (пастановы ЦВК, артыкулы законаў і інш). Таксама на сайце змешчаны чатыры ўзоры календароў па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў.
На сайце Лельчыцкай раённай газеты “Светлае жыццё” з’явілася калонка “Выбары”. Аднак там змяшчаюцца матэрыялы не па тэме. Так, 14 жніўня быў апублікаваны артыкул “Гордимся нашими спортсменами”, у якім усхваляецца роля прэзідэнта ў спартыўным жыцці не толькі ўсёй краіны, але і ў Лельчыцах: “Ни в одной стране президент не оказывает такой поддержки занятиям физкультурой и спортом, как в Беларуси. Уже сегодня мы видим результат этой большой работы. Более 30 процентов физически активного населения у нас систематически занимается спортом. В перспективе стоит задача, чтобы к 2020 году в республике физкультурой и массовым спортом занималось 40-50 процентов населения”. Адна з апошніх навін, размешчаная на гэтым сайце, тычыцца кандыдата Сяргея Канопліча, дзейснага дэпутата Палесскай выбарчай акругі №43. Яго асобе прысвечана вялікае інтэрв’ю. Пра Вешчава Аляксандра, члена партыі левых “Справядлівы свет” і Праведнага Аляксандра, члена Ліберальна-дэмакратычнай партыі, на сайце не ўзгадваецца.
Некаторыя сайты дзяржаўнай перыёдыкі па-ранейшаму марудна асвятляюць выбарчы працэс. “Калінкавіцкія навіны” у рубрыцы “Выбары-2012” змясцілі толькі 10 публікацый, пры тым 2 з іх не датычацца тэмы выбарчага працэсу. А банер пра выбары размешчаны ў раздзеле “Рэклама”.
Апошняя інфармацыя, якая мае дачыненне да выбараў, з’явілася ў “Петрыкаўскіх навінах” 15 жніўня і тычылася прыняцця “плана мерапрыемстваў па інфармацыйна-ідэалагічным забеспячэнні правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу”.
На сайце Нараўлянскай газеты “Прыпяцкая праўда” змешчана толькі тры інфармацыйных матэрыялы пра выбары. У ліпені там быў змешчаны толькі адзін матэрыял ад прэс-службы прэзідэнта. Цікава, што калі адкрываеш раздзел “Выбары-2012”, то побач з назвай раздзела з’яўляецца спасылка “Подробнее”, націснуўшы на якую можна азнаёміцца толькі з інфармацыйным плакатам, які інфармуе пра дату правядзення выбараў. Раздел “навіны” на сайце абнаўляўся апошні раз 25 ліпеня.
Пра тое, якім павінен быць дэпутат, разважаюць на сайце Гомельскай газеты “Маяк” і Брагінскай раёнкі “Маяк Палесся”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма