Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Свіслач: з’явіліся ўлёткі “Я ни за кого не буду голосовать. Всё равно обманут…”

У раённым цэнтры Свіслач, што ў Гарадзенскай вобласці, невядомыя асобы расклеілі ўлёткі наступнага зместу: “Осень 2012 года – “выборы” в Палату представителей”. Ніжэй размешчаны партрэт Аляксандра Лукашэнкі і дакладная цытата з яго даўняга выступу: “Я ни за кого не буду голосовать. Всё равно обманут… Я не пойду голосовать”. Знізу на плакаце напісана: “Так послушаемся же и не пойдём на “выборы”.

Назіральнікі ацэньваюць змест улётак як заклік да ігнаравання бягучых выбараў.  

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма