Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Клімавічах парламенцкія выбары нікога не цікавяць?

Інтэрнэт-сайт Клімавіцкага райвыканкама з 29 жніўня праводзіць апытанне “Ці маеце вы намер удзельнічаць у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў”? Па стану на 11-00 4 жніўня ўдзел у апытанні прынялі толькі дзевяць наведвальнікаў інтэрнэт-сайта Клімавіцкага райвыканкама.

Не з’яўляецца сакрэтам, што інтэрнэт-сайты дзяржаўных устаноў наведваюць у асноўным супрацоўнікі гэтых устаноў, таму папярэднія вынікі апытання прадказальныя. Чатыры наведвальнікі сайта, альбо 44,4 %, адказалі, што збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах, тры чалавекі, альбо 33,3 %, адмовілісь ад удзелу ў выбарах, яшчэ 2 наведвальнікі (22,2 %) адказалі, што ўдзельнічаць збіраюцца, але будуць галасаваць датэрмінова.

Значна цікавей тое, што пытанне ўдзела ў “выбарах” не хвалюе асноўную масу жыхароў Клімавіцкга раёна, амаль за тыдзень на апытанне звярнулі сваю ўвагу і далі адказ лічаныя людзі…

Спасылка на апытанне: http://klimovichi.mogilev.by/index.php/opros

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма