Слонім: райвыканкам дадаў месцы для сустрэч з выбаршчыкамі
З самога пачатку Слонімскі райвыканкам вызначыў найменш месц для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі ў параўнанні з іншымі раёнамі вобласці (кінатэатр “Мір”, Дом культуры ў мікрараёне Альбярцін, дзіцячая школа мастацтваў, а ў вёсках — клубы), але нядаўна чыноўнікі ўнеслі дапаўненне ў рашэнне райвыканкама ад 8 жніўня 2012 года № 547.
У прыватнасці, да вышэй названых месц для агітацыі чыноўнікі Слонімскага райвыканкама дадалі гарадскі парк на Опернай вуліцы, пляцоўку ў мікрараёне Энка і стадыён “Дынама”. А ў сельскай мясцовасці, акрамя клубаў, а яны існуюць не ва ўсіх вёсках раёна, кандыдаты могуць выступаць перад выбаршчыкамі на пляцоўках перад крамамі, кавярнямі, у вясковых скверах.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма