Брэст: Андрэй Шарэнда атрымаў папярэджанне ад пракуратуры
Як высветлілася, надзорны орган улічыў акалічнасці, якія нібыта сведчаць, што грамадскі актывіст парушыў патрабаванні закона “Аб масавых мерапрыемствах”, калі браў удзел у акцыі 19 снежня 2010 года ў Мінску.
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, у дакуменце, на падставе якога Андрэю Шарэнду вынесена афіцыйнае папярэджанне “аб недапушчальнасці паўторнага здзяйсненні правапарушэння”, гаворыцца пра тое, што Шарэнда ў дзень прэзідэнцкіх выбараў “прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, які суправаджаўся грубым парушэннем грамадскага парадку, непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, які прывёў да парушэнне працы транспарту”.
Раман Кісляк здзіўлены тым, што папярэджанне на падставе падзей снежня 2010 года вынесена менавіта зараз і звязвае такія дзеянні пракуратуры з цяперашняй выбарчай кампаніяй.
“Я расцэньваю гэта як запалохванне актывістаў апазіцыі перад маючымі адбыцца 23 верасня парламенцкімі выбарамі, - кажа праваабаронца. - Улады выкарыстоўваюць механізм рэпрэсіўнага заканадаўства, якое тычыцца масавых мерапрыемстваў, дзеля таго, каб грамадзяне не маглі свабодна выказваць сваё меркаванне на мітынгах і дэманстрацыях”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма