Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам Рыгора Грыка
5 верасня Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Рыгора Грыка на нерэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6. Камісія прызнала несапраўднымі 18% подпісаў грамадзян за яго вылучэнне ў кандыдаты. Гэтае рашэнне АВК 27 жніўня падтрымаў Цэнтрвыбаркам, а сёння і Вярхоўны суд.
Суддзя ВС Самалюк В.І. не разглядала заявы грамадзян, якія пісьмова пацвердзілі сапраўднасць сваіх подпісаў. Старшыня АВК № 6 Тамара Шукала, у сваю чаргу, прадставіла 18 заяваў грамадзян, у якіх паведамляецца, што дата і подпіс прастаўлены Рыгорам Грыкам. Каму верыць? Вярхоўны суд традыцыйна паверыў прадстаўніку АВК.
– Я прасіў Вярхоўны суд адмяніць рашэнні АВК № 6 і ЦВК і зарэгістраваць мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Зразумела, што іншага рашэння ад Вярхоўнага суда сёння я і не чакаў, – адзначыў Рыгор Грык.
Грамадскі актывіст лічыць, што яго не зарэгістравалі таму, што мясцовая
ўлада не жадала, каб ён склаў канкурэнцыю праўладнаму кандыдату ў дэпутаты Аляксандру Сцяцко.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма