Брэсцкая вобласць: тэледэбаты ў 8 з 16 акругаў
У Брэсцкай вобласці выказалі жаданне ўдзельнічаць у тэледэбатах кандыдаты ў дэпутаты па васьмі выбарчых акругах (усяго ў рэгіёне створана 16 акруг).
Як паведаміла дырэктар тэлерадыёкампаніі “Брэст” Ларыса Дабрадомава, у ліку тых, хто выказаў намер прыняць удзел у тэлевізійных дыскусіях, ёсць прадстаўнікі практычна ўсіх палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі, а таксама беспартыйныя грамадзяне, якія вылучаны ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Колькасць удзельнікаў дэбатаў па выбарчых акругах складае ад двух і больш чалавек.
Па словах кіраўніка ТРК “Брэст”, першыя дыскусіі ў эфіры запланаваны на 5 верасня і выйдуць у вечаровы час (з 19.00 да 20.00) на тэлеканале “Беларусь-2”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма