Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Рэчыцы пра выбары болей за ўсіх інфармуе незалежны партал

На сайтах райвыканкама і раённай газеты існуюць старонкі “Выбары 2012”. Аднак аказваецца, што больш за ўсё інфармацыі пра выбары ў Палату прадстаўнікоў не на гэтых старонках, а на незалежным партале. Разам з тым, і сярод недзяржаўных інтэрнет-рэсурсаў не ўсе цікавяцца выбарамі.

Старонкі “Выбары” на рэгіянальным партале “Рэчыца” няма. Аднак гэты партал змясціў ужо не меньш за 10 матэрыялаў на выбарчую тэму. І хоць шэраг артыкулаў узяты з іншых інтэрнет-рэсурсаў, але ўсе прысвечаны мясцовай тэматыцы і адлюстроўваюць ход кампаніі ў Рэчыцкім раёне: фарміраванне выбарчых камісій, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, змены ў кіраўніцтве акруговай выбарчай камісіі і іншае.

Для параўнання: на сайце рэчыцкай дзяржаўнай газеты “Дняпровец” змешчаны ўсяго адзін мясцовы матэрыял: “Кандыдаты ў дэпутаты зарэгістраваны”. Астатняе, чым запоўнена старонка “Выбары” – паведамленні БелТА аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў у маштабах краіны. Што тычыцца сайта райвыканкама, то тут на тэму выбараў змешчаны ў асноўным заканадаўчыя акты і інфармацыя акруговай выбарчай камісіі.

Акрамя рэгіянальнага парталу “Рэчыца”, існуе яшчэ адзін недзяржаўны рэчыцкі сайт, які размяшчае навіны. Ён таксама называецца “Рэчыца”, але дзейнічае толькі на рускай мове. Тут пра выбары не атрымалася знайсці ніводнай публікацыі.

 

На здымке: недзяржаўны партал “Рэчыца”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма