Барысаў: прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ сустрэліся з праваабаронцамі
5 верасня ў Барысаве з праваабаронцамі Марынай Статкевіч і Алегам Мацкевічам сустрэліся прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ Віктар Хёрд (Данія) і Корэн Холм Віда (Щвецыя).
«Прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ вельмі цікавіла, як праходзіць
выбарчая кампанія ў Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе
№ 62 і Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63, - распавядае праваабаронца Марына Статкевіч. - Вялікую цікавасць выклікаў аповед пра
тое, што ў рамках выбарчай кампаніі двое жыхароў Барысава -
патэнцыйны на той момант кандыдат Леў Марголін і кіраўнік яго
ініцыятыўнай групы Міхаіл Васільеў – былі асуджаныя па
адміністрацыйнай
справе і атрымалі штрафы ў тры і два мільёны рублёў. Наколькі мне вядома,
прадстаўнікі БДІПЧ сустракаліся яшчэ і з сябрамі акруговых
камісій.
Думаю, што там ім пра гэты факт не распавялі».
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма