Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Вярхоўны суд прызнаў нерэгістрацыю Міхаіла Васільева правамернай

  • Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў
    Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

5 верасня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь была разгледжана скарга
старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай
грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева на нерэгістрацыю яго кандыдатам у
дэпутаты ПП НС пятага склікання па Барысаўскай сельскай выбарчай
акрузе № 63.

Суддзя ВС РБ Бакіноўская прызнала рашэнні акруговай камісіі і ЦВК правамернымі. На паседжанні суда прысутнічаў старшыня акруговай камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63 Леанід Навіцкі. «Пасля паседжання мы размаўлялі з Навіцкім, - распавядае Васільеў. - Я сказаў яму, што мая перамога ў судзе была адзін да дзевяноста дзевяці. Ён засмяяўся і пагадзіўся».

Нагадаем, Міхаіла Васільева не зарэгістравалі кандыдатам таму, што
ён не ўказаў у дэкларацыі аб даходах прычэп да легкавога аўтамабіля. Але паводле Пастановы № 103 ад 20 лістапада 2003 года, якой устаноўлены транспартныя сродкі, што падлягаюць дэклараванню, такімі з'яўляюцца аўтамабілі, аўтобусы, трактары і матацыклы з аб'ёмам рухавіка больш за 50 кубічных сантыметраў. Ніякіх прычэпаў ў гэтым спісе няма.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма