Кандыдату Аляксею Гаўруцікаву вярнулі забраныя рэчы
Некалькі дзён таму супрацоўнікі ДПС правялі ператрус у машыне, дзе ехаў спадар Гаўруцікаў, і забралі кампутарныя дыскі, "Народную праграму" і папку з дакументамі. Пасля скаргі ў пракуратуру спадара Гаўруцікава запрасілі ў Першамайскі РАУС, вярнулі рэчы і запэўнілі, што ідзе пракурорская праверка законнасці дзеянняў тых, хто праводзіў затрыманне машыны.
"Мне аддалі асобнік "Народнай праграмы, дыскі маёй дачкі, якія 30 верасня падаліся супрацоўнікам міліцыі падазронымі, а таксама папку з дакументамі кандыдаткі Алены Фаміной, якія прасіла, каб я завёз гэтыя дакументы ў Віцебск. Мне нават пажадалі поспеху на выбарах. Але некалькі дзён таму настрой у супрацоўнікаў міліцыі быў зусім іншы, калі яны шукалі нейкую "забароненую літаратуру", -- распавёў Аляксей Гаўруцікаў.
Праз двое сутак пасля таго, як у Віцебску праводзілі ператрус рэчаў кандыдата па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе Аляксея Гаўруцікава, кандыдатку па Віцебскай-Горкаўскай акрузе Алену Фаміну двойчы абшукалі на польска-беларускай мяжы. Прабачэнняў ёй пакуль ніхто не выказаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма