Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Горкі: выбары-2012 vs “Дажынкі-2012”

  • Галіна Будная, рэдактар газеты "Узгорак" (Горкі)
    Галіна Будная, рэдактар газеты "Узгорак" (Горкі)

У Горацкай выбарчай акрузе № 82 кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзяць сумесныя сустрэчы з выбаршчыкамі. Па сведчаннях незалежных назіральнікаў, людзі да маючых адбыцца выбараў дэпутатаў папросту абыякавыя.

“У нас у Горках парламенцкія выбары знаходзяцца на другім плане, а можа нават і на трэццім, - кажа незалежны назіральнік пры акруговай камісіі № 82, рэдактар газеты “Узгорак” Галіна Будная. – Уся ўвага скіраваная на маючыя адбыцца ў хуткім часе “Дажынкі”. Ну а да выбараў, згодна майму ўражанню, людзі ставяцца цалкам абыякава. Так, кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па нашай акрузе Міхаіл Волкаў і Андрэй Юркоў ладзяць сумесныя сустрэчы з выбаршчыкамі, аднак яны праходзяць вельмі вяла. Людзей на сустрэчы прыходзіць альбо зусім няшмат, альбо, нават калі з прымяненнем адміністрацыйнага рэсурсу збіраюць амаль поўную залу, як учора ў Мсціслаўлі, нават пытанняў кандыдатам у дэпутаты выбаршчыкі практычна не задаюць”.

Па словах Галіны Буднай, у населеных пунктах Горацкай выбарчай акругі № 82 з’явіліся агітацыйныя матэрыялы абодвух кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў – дэкана агранамічнага факультэта БДСГА Міхаіла Волкава і галоўнага спецыяліста па маркетынгу вучгаса БДСГА Андрэя Юркова. Агітацыйных пікетаў кандыдаты і іх давераныя асобы пакуль не праводзілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма