У Пінску дэбатаў не будзе
Сёння ў 19.00 па тэлеканале БТ-2 павінны былі паказаць тэледэбаты паміж кандыдатамі ў дэпутаты па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14. Аднак такой значнай для інфармавання выбаршчыкаў падзеі не адбудзецца. Як сцвярджае адзін з мяркуемых удзельнікаў тэлеперадачы - старшыня пінскай арганізацыі ПБНФ Аляксандар Рамановіч, які вылучаецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, ён некалькі разоў беспаспяхова запрашаў да дэбатаў сваю канкурэнтку -- дзеючую дэпутатку ПП НС Зінаіду Мандроўскую. Рабіў ён заклікі нават праз сродкі масавай інфармацыі, аднак так і не атрымаў адказу. Спадар Рамановіч звярнуўся с запытам і ў акруговую выбарчую камісію, адтуль адказу таксама няма.
Кандыдат ад ПБНФ шкадуе, што такім чынам губляецца яшчэ адна магчымасць праз тэлебачанне давесці да выбаршчыкаў пазіцыю партыі аб зняцці партыйных кандыдатаў з перадвыбарчай гонкі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма