Мінск: Першы агітацыйны кандыдата ад «Гавары праўду!» (фота)
Адзіны зарэгістраваны ў Мінску кандыдат ад кампаніі «Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч 6 верасня правяла першы агітацыйны пікет каля гіпермаркета «Карона». Караткевіч балатуецца ў Кальварыйскай акрузе № 104 і, нягледзячы на шматлікія заклікі да байкоту і заявы аб несумленнасці выбараў, верыць у сваю перамогу.
Караткевіч заявіла, што будзе ўдзельнічаць у выбарах да канца, паколькі абяцала гэта сваім выбаршчыкам. «Я заключыла з імі грамадзянскую дамову. Выбаршчыкі могуць не хадзіць на мае пікеты, але яны ставілі за мяне подпісы. У дзень выбараў яны прыйдуць на ўчастак і ўспомняць, што я ім абяцала», - сказала кандыдат. «Мы хочам, каб кандыдат «Грамадзянскай дамовы» стаў самым папулярным кандыдатам у акрузе», - распавяла Караткевіч. Паводле яе слоў, пакуль беларусы не ведаюць імёнаў дэпутатаў ні мясцовых саветаў, ні парламента.
«Кандыдаты, дэпутаты павінны стаць даступнымі, каб ім можна было патэлефанаваць і нешта прапанаваць. Галоўнае, каб кандыдаты і дэпутаты слухалі сваіх выбаршчыкаў і выконвалі іх інтарэсы», - заявіла ўдзельніца «Грамадзянскай дамовы».
Першы пікет Караткевіч быў прысвечан «новаму курсу», які мае некалькі значэнняў. З аднаго боку, удзельнікі пікету цікавяцца ў мінакоў, ці вераць яны ў запэўненні ўладаў аб тым, што курс даляра не зменіцца, а з другога - заяўляюць аб неабходнасці ўвядзення новых прынцыпаў у працу ўладаў, якія ўлічвалі бы, у першую чаргу, інтарэсы выбаршчыкаў, распавяла кандыдат.
На пікеце прысутнічалі і іншыя актывісты «Гавары праўду!», якіх не зарэгістравалі кандыдатамі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма