У Віцебску з'явіліся першыя агітацыйныя ўлёткі
Гэта друкаваная прадукцыя з агітацыяй за тых, каго людзі называюць "праўладнымі кандыдатамі". Зрэшты, і гэтых улётак па горадзе яшчэ няшмат. А ў падтрымку незалежных кандыдатаў зусім няма ні улётак, ні пікетаў.
Першыя ўлёткі ў Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20 – гэта ўлёткі ў падтрымку дырэктара медычнага каледжа Аляксандра Цацохі. Яны з'явіліся ў крамах ды іншых грамадскіх месцах 6 верасня. Партрэтаў канкурэнтаў спадара Цацохі побач не відаць. Партыйныя вылучэнцы – Аляксандр Вінаградаў ад партыі левых "Справядлівы свет" і Андрэй Рэзнічэнка ад АГП – чакаюць улётак, якія вырабляюцца цэнтралізавана, з дапамогай іх партый.
На тэрыторыі Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18 сустракаюцца ўлёткі ў падтрымку вядомага настаўнікі матэматыкі Міхаіла Волкава, які падрыхтаваў не адну сотню ўдзельнікаў алімпіяд рознага ўзроўню.
Як вядома, на друкаваную прадукцыю кандыдат можа выкарыстаць дзяржаўныя сродкі – 5 мільёнаў рублёў, а таксама адкрыць адмысловы рахунак для ахвяраванняў, каб скарыстаць на агітацыю і гэтыя грошы. Гарадская газета "Віцьбічы" паведаміла 6 верасня, што на рахунак Міхаіла Волкава дадаткова пералічана 5 500 000 беларускіх рублёў. Кажуць, што на гэтыя сродкі кандадат збіраецца выдаць дадатковую колькасць улётак, а таксама замовіць фотаздымак-макет у поўны рост – накшталт таго, якія выкарыстоўвалі падчас мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі прыхільнікі Уладзіміра Някляева.
Пра тое, ці пералічваюцца дадатковыя грошы на рахункі іншых віцебскіх кандадатаў, дзяржаўныя СМІ пакуль не паведамляюць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма