Для абвесткі кандыдата ад апазіцыі месца ў газеце не знайшлося
Кандыдату ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Аляксандру Кабанаву адмовілі ў размяшчэнні абвесткі ў Бярозаўскай раённай газеце “Маяк” пра час і месца перадвыбарчага агітацыйнага пікету.
Галоўны рэдактар газеты Аляксандр Іваноў сказаў, што менавіта для абвесткі Кабанава месца ў газеце няма, бо неабходна рэзерваваць рэкламныя старонкі для абвестак спачуванняў па памерлых альбо па іншых нагодах. Кандыдату ад апазіцыі, па словах рэдактара, ён не абавязаны даваць месца для рэкламы, таму Кабанаву сказалі “да пабачэння”.
Па словах кандыдата, нягледзячы на перашкоды ў інфармаваннні, пікет у Бярозе адбудзецца ў 19 гадзін у Моладзевым скверы па вуліцы Савецкай. Выбаршчыкі змогуць паразмаўляць не толькі з самім кандыдатам, а і з яго даверанай асобай Анатолем Лябедзькам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма