У Калінкавічах агітацыі пакуль не відаць
Палова тэрміну, адведзенага на агітацыю па выбарах у Палату прадстаўнікоў, ужо прайшла. Але ў Калінкавіцкім раёне дагэтуль няма ні агітацыйных плакатаў кандыдатаў у дэпутаты, ні пікетаў.
Кандыдаты ў дэпутаты былі зарэгістраваны 22 жніўня, і адразу пасля рэгістрацыі можна пачынаць агітацыю, якая працягваецца да 22 верасня. Такім чынам, 7 верасня – гэта дзень, калі прашла палова агітацыйнага часу.
Ці з’явіліся агітацыйныя матэрыялы ў Калінкавічах?
– Няма пакуль ніякіх ні агітацыйных ўлётак, ні плакатаў. Вывешаны толькі плакаты аб тым, што 23 верасня – выбары. Пікетаў таксама не заўважала, – кажа Людміла Краснасельская, старшыня мясцовай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яна працуе кандуктарам у гарадскім аўтобусе і штодня бачыць вуліцы свайго гораду.
Кандыдат у дэпутаты Віктар Назаранка (партыя “Справядлівы свет”) паведаміў, што свае друкаваныя матэрыялы ён замовіў у Мінску, але яны яшчэ не надрукаваны:
– Думаю, што будуць гатовыя праз 2–3 дні. Тады на наступным тыдні пачнем ладзіць і агітацыйныя пікеты.
Пакуль жа праграмы двух кандыдатаў змешчаны толькі ў раённай газеце.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма