Калінкавічы: за два месяцы – два матэрыялы пра выбары
Недзяржаўныя інтэрнет-рэсурсы практычна не цікавяцца выбарамі. За больш чым два месяцы парламенцкай кампаніі на незалежных калінкавіцкіх інтэрнэт-старонках змешчаны толькі два матэрыялы на гэту тэму.
Мясцовых СМІ, акрамя дзяржаўнай газеты і праваднога радыё, у Калінкавіцкім раёне няма. Няма і незалежных калінкавіцкіх інтэрнет-сайтаў. Недзяржаўны “Сайт горада Калінкавічы” спыніў дзеянне яшчэ ў 2010 г.
Але на двух недзяржаўных інтэрнет-парталах – “Govorim.by” і “Regiony.by” – дзейнічаюць старонкі “Калінкавічы”. Тут збіраюць навіны па Калінкавіцкім раёне, як правіла – з розных іншых інтэрнет-рэсурсаў і СМІ. Наколькі тэма выбараў актуальная?
“Govorim.by” за больш чым два месяцы выбарчай кампаніі змясціў на калінкавіцкай старонцы дзве інфармацыі. Адна з іх – пра наведванне Калінкавічаў назіральнікамі ад СНД. Другая – аб тым, што са 130 населеных пунктаў раёна агітацыю па-за памяшканнямі можна праводзіць толькі ў 20 (на здымку). Ніводная інфармацыя пра Калінкавіцкую выбарчую акругу не зацікавіла “Regiony.by”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма