Баранавічы: теледэбаты не адбыліся
Сёння, 7 верасня, павінны былі адбыцца тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5. Планавалася, што ў іх прымуць удзел кандыдаты ад Партыі БНФ Мікалай Чарнавус, ад АГП – Анжэла Камбалава і галоўны іх канкурэнт, дэпутат Баранавіцкага гарсавета Вольга Палітыка. Па папярэдняй інфармацыі, запіс тэледэбатаў планавалі паказаць па канале “Беларусь 2” 12 верасня.
Аднак яшчэ ўчора стала вядома, што кандыдат ў дэпутаты Вольга Палітыка адмовілася прыняць удзел у тэледэбатах. Яна паведаміла карэспандэнту гарадской газеты “Intex-press”, што пасля прагляду тэлевыступлення Мікалая Чарнавуса 28 жніўня ў яе няма ніякага жадання спрачацца з гэтым кандыдатам у дэпутаты. Нягледзячы на гэта, Вольга Палітыка адзначыла, што з цікаўнасцю праглядзіць тэледэбаты 2-х сваіх канкурэнтаў.
У сваю чаргу Анжэла Камбалава паведаміла, што замест яе ў тэледэбатах прыме ўдзел яе давераная асоба – старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, аднак па рашэнні ЦВК ён не быў дапушчаны да тэледэбатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма