Зэльвенскі раён: сустрэча з выбаршчыкамі спынена адміністрацыяй
Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч сёння, 7 верасня, раніцай перад пачаткам працоўнага дня, наведалі СВК “Славуцічы” Зэльвенскага раёна, дзе на мясцовым мехдвары планавалася сустрэча з выбаршчыкамі. Вясковыя механізатары прыйшлі на працу загадзя, каб паслухаць выступленні кандыдатаў.
Аднак перад самай сустрэчай начальнік мехвара, які атрымаў загад ад кіраўніцтва гаспадаркі, спыніў гэта мерапрыемства, маўляў, няма часу на выступы -- трэба працаваць.
Пасля гэтага кандыдаты ў дэпутаты наведалі Зэльвенскі райвыканкам, дзе ў кнігу скаргаў апісалі праблемы, звязаныя з агітацыйнай кампаніяй на Зэльвеншчыне, і выказалі незадаволенасць няроўнымі ўмовамі агітацыйнай кампаніі.
Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч запланаваныя іншыя сустрэчы з выбаршчыкамі ў Зэльве і на тэрыторыя раёна адмянілі. Кандыдатамі пададзены скаргі ў Цэнтральную выбарчую камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма