Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Рагачоўская газета арганізавала траўлю грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

  • Дзяніс Дашкевіч
    Дзяніс Дашкевіч

Рагачоўская дзяржаўная газета «Свабоднае слова» арганізавала ў прамым сэнсе траўлю ў стылі 1937 года ў адносінах апазіцыі ў цэлым і грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча ў прыватнасці. Мы ўжо неаднаразова пісалі пра абразлівыя артыкулы, у якіх аўтары «Свабоднае слова» не саромеюцца ў выразах, называючы апазіцыянераў «адшчапенцамі, здраднікамі, кодлай». Паліваць будам штотыдзень у газеце грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча, які спрабаваў балатавацца ў парламент, ды яго не зарэгістравалі.

Газета «Свабоднае слова» ужо два разы падавала на актывіста ў суд, абвінавачваючы яго ў парушэнні аўтарскіх правоў, але і першы суд, і другі дзяржаўная газета прайграла. Тым не менш, на старонках выдання публікуецца інфармацыя пра «перамогу» над Дзянісам Дашкевічам, дзе яго без суда і следства называюць проста «злодзеям» (http://www.slova.by/?p=21322)

У абразлівым тоне піша аўтар артыкулу, які схаваўся за псеўданімам, пра актывіста. «Відаць, нікому з таварышаў поўнасцю абанкруціўшыся дзеяч, які згубіў усякую павагу, больш не патрэбны.... Прыціснуўшыся спіной да лаўкі, прыкрыўшыся стальным дыпламатам, абвінавачваемы сударгава стукаў па клавішам нетбуку (адкуль у беспрацоўнага нетбук?)», - так выказаўся «карэспандэнт» пра Дзяніса Дашкевіча. Дарэчы, працэс быў адміністрацыйны, і актывіст ніяк не мог быць у статусе абвінавачваемага. Выказвацца так пра яго – гэта абраза гонару чалавека.

Невядомы карэспандэнт піша пра актывіста «змагар», «петушыўся», а пра прадстаўнікоў апазіцыі - «абкурыўшыся і перабраўшыя гарэлкі оппы завылі на сваіх сайтах». Аўтар артыкулу сцвярджае, што «Злодзей павінен сядзець у турме», і дадае «увесь Рагачоў вельмі спадзяецца на такі вынік!». Цікава, якім чынам увесь райцэнтр упаўнаважыў невядомага карэспандэнта так заяўляць?

Дарэчы, пад шматлікімі артыкуламі з'яўляюцца каментары, якія распальваюць варожасць да сацыяльных груп, але іх ніхто не выдаляе, хоць рэдакцыя і нясе адказнасць за тое, што друкуецца на сайце. «Далоў оппаў! Вон з Рагачова, шайка Дашкевіча! Дзяніса ў турму на 25 гадоў! Пара ўжо оппаў садзіць у турму!», - такія каментары ўжо тыдзень упрыгожваюць сайт рагачоўскай газеты.

Прычым нават пад артыкулам пра крымінальны выпадак – затрыманне нейкага «тэлефоннага тэрарыста», напісаны беспадстаўна каментары, што злачынец – Дзяніс Дашкевіч: «Хутчэй за ўсе, гэта наш оппік нашкодзіў! Хутка людзей пачнуць узрываць, прадажныя шкуры! Знішчаць трэба такіх пачвараў!».

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма