Слонім: апазіцыйныя кандыдаты актыўна вядуць агітацыю
У Слоніме распачалася актыўная агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты Івана Шэгі, сябра ПБНФ, і Міхаіла Караткевіча, сябра “Справядлівага свету”.
Раённая газета “Слонімскі веснік” апублікавала ўжо першую перадвыбарчую праграму Івана Шэгі. І, як паведамілі назіральнікам абодва кандыдаты, у бліжэйшыя дні будзе праведзены шэраг агітацыйных пікетаў.
У Слоніме, у параўнанні з Зэльвенскім раёнам, пакуль
праблем з правядзеннем сустрэч і
агітацыйных пікетаў у кандыдатаў не ўзнікала.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма