Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: праграму апазіцыйнага кандыдата адмовіліся друкаваць бясплатна

  • Рэдакцыя газеты "Бабруйскае жаццё"
    Рэдакцыя газеты "Бабруйскае жаццё"

У бабруйскіх газетах пакуль надрукаваныя праграмы толькі двух кандыдатаў - ідэолага фабрыкі "Славянка" Мікалая Плаксіцкага і сябра ЛДП, прадпрымальніка Уладзіміра Яўсеенкава. Прычым калі першы з'явіўся толькі на старонках газеты "Бабруйскае жыццё", то другі, на правах рэкламы, адзначыўся ячшэ і ў выданні "Вечерний Бобруйск".

Нагадаем, што гэтыя кандыдаты таксама аднымі з першых вывесілі і сваю агітацыйную прадукцыю на гарадскіх вуліцах.   

Адзіны дэмакратычны ў Бабруйску кандыдат, сябра АГП Мацвей Хатары дабіваецца права надрукаваць сваю праграму бясплатна ў газеце "Бабруйскае жыццё".

- Аляксандр Казак, галоўны рэдактар "БЖ" пачытаў мае матэрыялы і заявіў, што "гэта не праграма, а агітацыйны матэрыял", таму за тое, каб яго надрукаваць, я мушу заплаціць, - кажа Мацвей Хатары. - Мяне такі ход падзей не задавальняе, бо надрукаваць праграму я магу толькі за дзяржаўныя грошы, з свайго кандыдацкага рахунка. А я не магу траціць гэтыя грошы, бо збіраюся здымацца з выбараў.

Кандыдат ад АГП ужо паспрабаваў абскардзіць гэтае рашэнне рэдактара "Бабруйскага жыцця" ў раённай пракуратуры і ЦВК.

- З Цэнтрвыбаркаму я атрымаў адказ, што мая скарга не задаволеная. Але на гэтым я не прыпынюся, буду падаваць скаргу таксама і ў Вярхоўны суд. Для мяне важна дамагчыся, каб маю праграму надрукавалі таму, што напісана яна ў рамках закона, не ўтрымлівае нейкіх падцэнзурных звестак, - адзначыў Мацвей Хатары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма