Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Горкі: акруговая камісія вынесла папярэджанне Андрэю Юркову

  • Андрэй Юркоў, кандыдат у дэпутаты ПП НСГорацкай выбарчай акрузе №82 (здымак svaboda.org)
    Андрэй Юркоў, кандыдат у дэпутаты ПП НСГорацкай выбарчай акрузе №82 (здымак svaboda.org)

Акруговая камісія Горацкай выбарчай акругі № 82 вынесла афіцыйнае папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэю Юркову, які карыстаецца падтрымкай Руху “За свабоду”. Чынннікам для вынясення папярэджанне паслужыла тое, што ў перадвыбарчых улётках Андрэя Юркова, надрукаваных за грошы Цэнтрвыбаркама, адсутнічае нумар ліцэнзіі, якае дае права прадпрыемству друкаваць матэрыялы.

Пра вынясенне папярэджання апазіцыйнаму кандыдату паведаміла незалежны назіральнік пры акруговай камісіі Горацкай выбарчай акругі № 82, рэдактар газеты “Узгорак” Галіна Будная.

“Пасяджэнне акруговай камісіі адбылося сёння ў 15-00, на ім разглядалася толькі пытанне аб тым, што перадвыбарчыя ўлёткі Андрэя Юркова надрукаваныя з парушэннем заканадаўства, - распавядае Галіна Будная. – У выніку разгляду акруговая камісія вынесла Андрэю Юркову папярэджанне за тое, што ў улётках, надрукаваных за грошы Цэнтрвыбаркама, не ўказаны нумар ліцэнзіі, якая дазваляе прадпрыемству друкаваць прадукцыю. Самае сумнае, што зараз незразумела, што ж рабіць з гэтай усёй агітацыйнай прадукцыяй”.

Нагадаем, што кандыдат у дэпутаты па Горацкай акрузе № 82 Андрэй Юркоў замовіў  і надрукаваў свае перадвыбарчыя ўлёткі лічбавым спосабам у прыватнага прадпрымальніка, які не мае ліцэнзіі на афсетны друк. На лічбавы друк ніякая ліцэнзія не патрэбная.

Калі грошы былі пералічаныя і ўлёткі ужо друкаваліся, у акруговай камісіі апазіцыйнаму кандыдату сказалі, што забараняюць карыстацца паслугамі фірмы без ліцэнзіі на друк. Паколькі ва ўсіх перадвыбарчых матэрыялах Андрэя Юркова адсутнічае нумар ліцэнзіі, усе яны аказаліся не адпавядаючымі закону, і распаўсюджваць іх нельга.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма