Слуцк: Большасць сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі пройдзе ў сельскай мясцовасці
Раёнка надрукавала графік сустрэч кандыдатаў у дэпутаты па Слуцкай акрузе № 67 з выбаршчыкамі.
Згодна з графікам, надрукаваным у нумары газеты “Слуцкі край” за 4 верасня, кандыдат ад улады Інэса Кляшчук правядзе 22 сустрэчы з выбаршчыкамі. Такая ж колькасць сустрэч запланаваная ў кандыдата ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоля Юрэвіча. Беспартыйны прадпрымальнік Аляксандр Шыловіч запланаваў 13 сустрэч з выбаршчыкамі.
Пераважная большасць сустрэч кандыдатаў пройдзе ў сельскай мясцовасці. Цікава, што разам усе трое прэтэндэнтаў на мандат сустрэнуцца толькі двойчы: 12 верасня у гарадскім доме культуры моладзі і 18 верасня у гарадскім доме культуры. Паколькі кандыдаты не выказалі жадання ўзяць удзел ў дэбатах па тэлебачанні, для мясцовага электарата іх супольная сустрэча можа стацца падзеяй кшталту жывога ток-шоу.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма