Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: Сумар запэўнівае назіральнікаў АБСЕ, што выбары пройдуць па закону

  • Cтаршыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар
    Cтаршыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар

На сустрэчы з доўгатэрміновымі назіральнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ старшыня Брэсцкага аблыканкама Канстанцін Сумар зазначыў, што для мясцовых уладаў вельмі важна, каб выконваліся ўсе патрабаванні нацыянальнага заканадаўства, якія датычацца выбарчага працэсу, а таксама стандарты, якіх прытрымліваецца АБСЕ. “Нам важна, каб выбары прайшлі па закону, а людзі маглі свабодна выказаць сваю волю”, - распавёў Сумар.

Прадстаўнік місіі БДІПЧ АБСЕ Стэла Мары Хельер із Вялікабрытаніі ў адказ заявіла, што папярэдняе заключэнне наконт выбарчай кампаніі ў Беларусі місія мае намер агучыць 24 верасня, а выніковая справаздача будзе зроблена праз два месяцы. Стэла Мары Хельер таксама адзначыла, што галоўная мэта місіі АБСЕ з’яўляецца назіранне за тым, каб выбары былі свабоднымі, а падчас выбарчага працэсу захоўваліся правы чалавека.

У Брэсцкай вобласці доўгатэрміновы маніторынг за ходам парламенцкіх выбараў ажыццяўляюць тры каманды місіі АБСЕ: акрамя абласнога цэнтру яны працуюць у Баранавічах і Пінску. Усяго за выбарамі ў Беларусі сочаць 18 каманд доўгатэрміновых назіральнікаў місіі АБСЕ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма