Бяроза: пікет кандыдата здымаў чалавек у чорным (фота)
У Бярозе прайшоў першы пікет кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава. Яшчэ за хвілін 20 да пачатку пікета ў Маладзёвым скверы ўжо стаяў чалавек у чорным з відэакамерай. Калі сабраліся людзі, ён падыйшоў блізка да пікетоўцаў і пачаў здымаць, нягледзячы на пратэсты сабраўшыхся людзей. Сваю працу ён скончыў у канцы пікету.
Некаторыя бярозаўчане, заўважыўшы чалавека ў чорным з відэакамерай, са страхам бралі прапанаваныя газеты або адмаўляліся ад іх зусім.
Нагадаем, што Кабанаву не дазволілі ў мясцовай раёнцы зрабіць абвестку пра пікет, месца і час яго правядзення.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма