Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Шклоўскі “Ударны фронт” для “Пагоні” месца не знайшоў

Раённыя газеты паўночнай Магілёўшчыны – бялыніцкая “Зара над Друццю”, круглянская “Сельская жыццё” і шклоўскі “Ударны фронт” – надрукавалі перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90. Паказальна, што 8-га верасня круглянская і бялыніцкая раёнкі змясцілі перадвыбарчую праграму Рыгора Кастусёва і Партыі БНФ “Абарона нацыянальных інтарэсаў гарантыя парадку і дабрабыту на нашай беларускай зямлі” з старажытным беларускім гербам “Пагоня”. Шклоўская раённая газета “Ударны фронт” 5 верасня “Пагоню” побач з перадвыбарчай праграмай кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва не змясціла.

“ Я спецыяльна прасіў рэдактараў усіх раённых газет, якія выходзяць на тэрыторыі Шклоўскай выбарчай акругі № 90, змясціць побач з маёй перадвыбарчай праграмай “Абарона нацыянальных інтарэсаў – гарантыя парадку і дабрабыту на нашай беларускай зямлі” выяву “Пагоні”, - кажа Рыгор Кастусёў. – Нават казаў, што гэта можна зрабіць, калі патрэбна, за кошт скарачэння тэкставага матэрыяла. Людзям патрэбна нагадваць пра свяшчэнныя беларускія сімвалы. Я ўдзячны рэдакцыйным калектывам круглянскага “Селькага жыцця” і бялыніцкай “Зары над Друццю” за тое, што яны маю просьбу ўлічылі. Чаму для “Пагоні” месца не хапіла ў шклоўскай раённай газеце “Ударны фронт”, я не ведаю. Няхай гэта застанецца на іх сумленні”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма