Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Полацк: у кандыдата-вядучага АНТ Міхальчанкі - толькі сярэдняя адукацыя

У Полацку з'явіліся афіцыйныя, падрыхтаваныя гарадской акруговай камісіяй, інфармацыйныя плакаты з мінімальнымі звесткамі пра кандыдатаў у дэпутаты. Полацкіх выбаршчыкаў інфармуюць аб адукацыі, сямейным становішчы, партыйнасці, даходах і маёмасным становішчы іх магчымых выбраннікаў.

З трох полацкіх кандыдатаў самы вялікі даход у Аляксея Міхальчанкі,  які працуе на ОНТ. За 2011 год ён атрымаў больш за 142 мільёны рублёў, у яго ўласнасці таксама знаходзіцца кватэра ў Мінску. Самы невялікі прыбытак у прадстаўніка «Справядлівага свету» Аляксея Філімонава - каля 30 мільёнаў. Старшыня Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў Наталля Гуйвік зарабіла за мінулы год каля 52 мільёнаў.

Двое кандыдатаў - Гуйвік і Філімонаў - маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю. А вось адукацыя палітычнага аглядальніка Міхальчанкі абмяжоўваецца полацкай сярэдняй школай.

Усе тры кандыдаты людзі сямейныя.

Свае асабістыя агітацыйныя матэрыялы на дадзены момант змагла выпусціць і распаўсюдзіць толькі Наталля Гуйвік. Яе ўлёткі са зваротам да выбаршчыкаў з'явіліся ў горадзе практычна разам з афіцыйнымі.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма