Светлагорск: Агітацыйныя матэрыялы – на падрапаных прыватных абвестках (фота)
У Светлагорску з’явіліся нарэшце першыя агітацыйныя плакаты па выбарах. Належаць яны пакуль толькі аднаму з кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў. Агітацыйных пікетаў тут яшчэ не відаць.
Стэндаў для выбарчых плакатаў на вуліцах Светлагорску няма. Для агітацыі вызначаны звычайныя афішныя тумбы і дошкі аб’яў, а таксама вітрыны гандлёвых установаў. 7 верасня на падрапаныя прыватныя абвесткі былі абы-як развешаны агітацыйныя ўлёткі старшыні райсавета Галіны Філіповіч, якія абяцаюць “разам зрабіць наша жыццё лепш” (на здымку).
У вітрынах агітацыя глядзіцца больш акуратна. Але работнікі крамаў незадаволены тым, што пасля давядзецца змываць клеючыя сродкі.
Мінула 20 дзён агітацыйнай кампаніі, а пакуль што з трох мясцовых кандыдатаў агітацыйны матэрыял развешаны толькі за Г. Філіповіч. Усе плакаты і ўлёткі – не па-беларуску.
Іншыя кандыдататы па Светлагорскай выбарчай акрузе – Сяргей Дайнека з партыі “Справядлівы свет” і Святаслаў Ярных з Ліберальна-дэмакратычнай партыі – абмежаваліся пакуль публікацыямі сваіх праграм у раённай газеце і выступленнямі па абласным тэлебачанні. Да канца агітацыі засталося 12 дзён.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма