Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: Кандыдат не спыніў сваіх службовых паўнамоцтваў

Кандыдат у дэпутаты па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 Ігар Дзялендзік парушыў артыкул 77 Выбарчага кодэксу. Пра гэта ў сваёй скарзе на імя старшыні акруговай выбарчай камісіі паведаміў прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту ў Салігорску Леанід Мархотка.

Паводле выбарчага закандаўства, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вызваляецца ад выканання працоўных ці службовых абавязкаў з даты рэгістрацыі да дня выбараў. Аднак, па інфармацыі супрацоўнікаў “ЖКГ “Комлекс”, іх начальнік Ігар Дзялендзік працягвае выконваць абавязкі дырэктара, нягледзячы на рэгістрацыю кандыдатам.

Улічваючы дадзеныя абставіны, праваабаронца Леанід Мархотка патрабуе ад Салігорскай акруговай камісіі абавязаць кандыдата ліквідаваць наяўныя парушэнні выбарчага заканадаўства шляхам спынення выканання службовых абавязкаў дырэктара «ЖКГ«Комплекс» альбо праз зняццё сваёй кандыдатуры ў дэпутаты з выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма