Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Ярмошына лічыць выбарчую кампанію “бездакорнай”

У эфіры “Беларусь-1” старшыня ЦВК распавяла пра тое, што аргументаваных скаргаў на арганізацыю выбараў і працу камісій стала меньш. І выказала меркаванне, што ў будучыні агітатараў за байкот трэба абмяжоўваць.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што сёлета ў Цэнтральную камісію паступіла больш скаргаў, чым на папярэдніх парламенцкіх выбарах – у 2008 годзе. “Але разам з тым, абгрунтаваных скаргаў стала значна меньш. Зараз падаюцца нават не скаргі, гэта больш фіксацыя назіральнікаў ад грамадскіх арганізацыяў і палітычных партыяў, якія бачаць сэнс сваёй дзейнасці ў тым, каб зафіксаваць як мага болей парушэнняў – уяўных ці сапраўдных. Няма ніводнай скаргі пра тое, што на кандыдатаў ці сябраў ініцыятыўных груп аказваецца ціск або што хтосьці замінае праводзіць перадвыбарчыя мерапрыемствы. Гэта кажа пра тое, што ўлады на месцах працуюць вельмі дэмакратычна. Кожнаму прадастаўляецца рэальная магчымасць удзельнічаць у выбарах, - лічыць яна. -  На сённяшнім этапе можна сказаць, што гэта выбарчая кампанія з’яўляецца бездакорнай”.

Л.Ярмошына працягвае настойваць, што заклікі да байкоту, якія агучваюць некаторыя кандыдаты, супярэчаць выбарчаму працэсу. “У нас ёсць палітычныя сілы, якія наогул у выбарах удзельнічаюць панарошку. І так і заяўляюць выбарчшыкам: “ У выбарах мы не ўдзельнічаем, проста вельмі хочацца выступіць радыё, тэлебачанні, таму мы і зарэгістраваліся ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. У будучыні трэба прадумваць моманты, якія будуць забараняць і нейкім чынам абмяжоўваць такія захады”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

 

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма