Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Пінскі раён: сустрэчы выбаршчыкаў – у працоўны час

У Пінскім раёне кандыдат Аляксандар Палейчук праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час на прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах. Ягоны канкурэнт Аляксандар Баран плануе сустракацца ў асноўным у сельскіх дамах культуры і пасля працоўнага дня.

Прынамсі такую выснову можна зрабіць сыходзячы з каляндарных планаў, пададзеных кандыдатамі ў выбарчую камісію па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15, якія надрукавала газета “Полесская правда”.

Так, старшыня сельгаскааператыва “Лапаціна” Аляксандар Палейчук запланаваў свае сустрэчы ў актавых залах некалькіх сярэдніх школ, у каледжах, ліцэі, санаторыі і лякарні. Акрамя таго, кандыдат мяркуе наведаць семь прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі выбарчай акругі. Прычым час сустрэчаў абраны з 8.00 да 16.45, то бок фактычна ў працоўны час.

Другі кандыдат у дэпутаты ад Піншчыны, галоўны інжынер прадпрыемства “АйсТымБуд” Аляксандар Баран запланаваў правесці свае сустрэчы ў 18 сельскіх дамах культуры. Час сустрэчаў прызначаны ў асноўным з 18.00 та 21.00, і толькі ў двух выпадках з 15.00 да 18.00.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма