На Аршаншчыне вяскоўцы адмаўляюцца ўдзельнічаць у выбарах
Жыхары вёскі Ставры Аршанскага раёна напісалі адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. У лісце яны сцвярджаюць, што ў сувязі з тым, што праблемы ў іх вёсцы не вырашаюцца доўгія гады «давер да мясцовай улады і дэпутатаў усіх узроўняў згублены».
Сярод тых самых праблем вяскоўцы называюць адсутнасць нармальных пад'язных дарог да дамоў, пастаяннае ігнараванне мясцовымі чыноўнікамі просьбаў прыбраць аварыйныя дрэвы, а таксама зарастанне быльнікам ворных зямель, якія раней былі ў сельгасабароце.
Жыхары вёскі заяўляюць, што калі гэтыя праблемы не вырашацца з дапамогай рэспубліканскіх уладаў, яны не бачаць для сябе сэнсу ўдзельнічаць у маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пад зваротам падпісалася больш за 40 чалавек - практычна ўсё насельніцтва вёскі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма