Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Тэлерадыёкампанія “Брэст” выканала ролю цэнзара

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад АГП Анжэла Камбалава атрымала ліст ад кіраўніцтва “Тэлерадыёкампанія “Брэст”, да якога яна звярталася яшчэ 29 жніўня з просьбай патлумачыць прычыны, па якіх яе выступ 28 жніўня не паказалі па тэлеканалу “Беларусь 2”. У адказе тэлерадыёкампаніі за подпісам дырэктара Л.Д. Дабрадомавай ад 06.09.2012г. № 17-02/810 паведамляецца, што выступ кандыдата ў дэпутаты Анжалікі Камбалавай “не можа быць аднесены да перадвыбарчай агітацыі, паняцце якой змешчана ў артыкуле 155 Выбарчага кодэкса РБ. Таму тэлерадыёкампанія лічыць, што матэрыялы, якія не адпавядаюць патрабаванням выбарчага заканадаўства, не могуць быць прадстаўлены ў якасці перадвыбарчай агітацыі і выданы ў эфір.”

– У маім выступленні не было заклікаў да вайны і гвалту, да міжнацыянальных канфліктаў, да неканстытуцыйнага захопу ўлады. Я выказала сваю грамадзянскую пазіцыю наконт цяперашніх выбараў і сказала, што ў нас няма дэмакратыі, а ёсць палітвязні. Закон дазваляе мне гаварыць тое, што думаю, – патлумачыла Анжаліка Камбалава. – З адказу яскрава вынікае, што менавіта сама тэлерадыёкампанія паводле ўласнай трактоўкі арт.45 ч.1 забараніла мой выступ і праінфармавала аб гэтым АВК (праўда якую, у лісце не паведамляецца), – падсумавала спадарыня Камбалава.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма