Пінск: Першы агітацыйны пікет правяла дзеючая дэпутат
У нядзелю дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская, якая балатуецца на другі тэрмін па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, зладзіла перадвыбарчы пікет. У мерапрыемстве прынялі ўдзел сябры перадвыбарчага штабу кандыдаткі і актывісты пінскай арганізацыі “Белая Русь”. Падчас пікетавання Зінаіда Мандроўская размаўляла з выбаршчыкамі і раздавала каляндарыкі з тэзісамі перадвыбарчай праграмы. Варта адзначыць, што арганізатары абралі ўдалае месца для пікета – побач праходзіў кірмаш вінаградараў, так што людзі актыўна падыходзілі паразмаўляць з кандыдатам-дэпутатам.
Інфармацыя пра пікет аператыўна з’явілася на сайце Пінскага гарвыканкама. Аўтар матэрыяла падкрэсліў, што гэта пакуль адзіная падобная акцыя, якая адбылася ў горадзе і што іншыя кандыдаты такія формы агітацыі чамусці не прымяняюць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма