Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Праграмы кандыдатаў ад БНФ ужо апублікаваны, а праўладных — перад выбарамі

Зэльвенская, Мастоўская, Слонімская і Навагрудская раённыя газеты ўжо апублікавалі праграмы кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ — па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Івана Шэгі, па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 Віктара Марчыка і па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57 Наталлі Ваўчок. Дарэчы, зэльвенская раённая газета “Праца” у адным нумары апублікавала праграмы Івана Шэгі, Віктара Марчыка і кандыдата ад партыі “Справялівы свет” Міхаіла Караткевіча. На пытанні кандыдатаў у дэпутаты, а чаму разам з усімі кандыдатамі не апублікавала праграму кандыдата ў дэпутаты Алы Сопікавай, рэдактар “Працы” адказала, што яе праграму “мы апублікуем пазней і асобна”.

Пазней у “раёнках” з’явяцца і праграмы іншых кандыдатаў, якіх падтрымлівае вертыкаль. Як сказаў адзін з чыноўнікаў, “іх праграмы мы апублікуем перад самымі выбарамі, каб людзі прачыталі і не забылі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма