Маладэчна: ЦВК адмяніла папярэджанне кандыдату ад Партыі БНФ
Кандыдат па Маладэчанскай гарадской акрузе №72 Ян Лагвіновіч атрымаў з ЦВК адказ на сваю скаргу аб нязгодзе з папярэджаннем, вынесеным яму акруговая камісіяй з-за таго, што ён не прадаставіў дакументы аб сыходзе ў перадвыбарчы адпачынак. Папярэджанне было адменена, таму што на момант яго вынясення кандыдат знаходзіўся ў чарговым адпачынку.
Нагадаем, што акруговая камісія 30 жніўня вынесла папярэджанне кандыдату ад Партыі БНФ Яну Лагвіновічу з-за таго, што ён не прадаставіў з месца працы копію загаду аб сыходзе ў перадвыбарчы адпачынак. 4 верасня камісія планавала вынесці на гэты конт другое папярэджанне, але раптоўна адмяніла паседжанне, калі стала вядома, што кандыдат накіраваў скаргу ў ЦВК.
ЦВК пасля разгляду матэрыялаў праверкі скаргі пастанавіла, што “акруговая камісія не мела прававых падстаў для вынясення папярэджання”, але пасля сканчэння чарговага адпачынку кандыдат мусіць узяць адпачынак перадвыбарчы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма