Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Вяскоўцаў агітуюць прыйсці на выбары на адмысловых канцэртах

Жыхароў Кармянскага раёна заклікаюць прыйсці на выбары на адмысловых канцэртах. «Фальклорны калектыў Цэнтра адпачынку і культуры «Дабрыца» выехаў у складзе аўтаклуба ў вёску Бераставец. Гэта мерапрыемства прысвечана кампаніі па выбарам дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Назва канцэрта – Песні маёй краіны», - напісала пра культурна-палітычна-агітацыйнае мерапрыемства газета «Зара над Сожам».

Кіраўнік фальклорнага калектыву распавяла вяскоўцам пра «значную для нашай рэспублікі падзею» і заклікала «праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, прыйсці 23 верасня на выбарчыя ўчасткі і аддаць галасы за самага годнага кандыдата». Затым людзям праспявалі песні. Падарожжа культурна-прапагандысцкага калектыву працягнецца па іншых вёсках Кармянскага раёна.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма