Івацэвічы: кандыдату прапанавалі прадставіць подліннікі дакументаў, пацвярджаючых недахопы ўлады
Праграма кандыдата ў дэпутаты па Івацэвіцкай выбарчай акрузе № 11 ад СДП (Г) і кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава не была надрукавана ў Бярозаўскай раённай газеце “Маяк” 8 верасня, як было дамоўлена. Калі Лазарэнкаў звярнуўся да галоўнага рэдактара Аляксандра Іванова з пытаннем “чаму”, ён адказаў, што Лазарэнкаў, гаворачы пра недахопы ўлады, не прадставіў дакументаў – подліннікаў, якія падцвярждалі б гэтыя недахопы. Таму катэгарычна заявіў кандыдату, што не будзе наогул друкаваць яго праграмы. Лазарэнкаў звярнуўся са скаргай у акруговую выбарчую камісію. Калі з камісіі патэлефанавалі і сказалі, што гэта не прычына, каб не друкаваць праграму і папярэдзілі Іванова аб адказнасці, то рэдактар Іваноў сказаў, што ён пажартаваў.
Па словах Лазарэнкава, калі Аляксандр Іваноў не надрукуе праграму да 15 верасня і наўмысна зацягне тэрмін, то ён звернецца ў суд і іншыя органы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма