Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Светлагорск: Улёткі праўладнага кандыдата - у недазволеных месцах (фота)

  • Старшыня Светлагорскага райсавета Галіна Філіповіч
    Старшыня Светлагорскага райсавета Галіна Філіповіч

Агітацыйная прадукцыя старшыні Светлагорскага райсавета Галіны Філіповіч расклеена ў месцах, якія не вызначаны для размяшчэння матэрыялаў. Забруджваюцца сцены дамоў, ствараецца неахайны выгляд у дварах мікрараёнаў.  

Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў павінны быць вызначаны адмысловыя месцы. Светлагорскі райвыканкам яшчэ 13 жніўня прыняў рашэнне аб пераліку месцаў для размяшчэння агітацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Згодна рашэнню, агітацыйныя матэрыялы можна размяшчаць на інфармацыйных стэндах і тумбах, у памяшканнях для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і на ўваходах у гандлёвыя прадпрыемствы.

Аднак мясцовыя жыхары заўважылі, што гэта рашэнне не выконвае кандыдат ад улады - старшыня Светлагорскага раённага Савета Галіна Філіповіч. Яе агітацыйныя улёткі расклеены ў Светлагорску абы дзе – напрыклад, на сценах дамоў і дзвярах пад’ездаў (на здымках). Такім чынам, “дзякуючы” несумленным расклейшчыкам, улёткі старшыні райсавета забруджваюць сцены і ствараюць неахайны выгляд у дварах. Дарэчы, за гэта прадугледжаны штраф у памеры да 50 базавых велічынь.

Ці зверне ўвагу Светлагорскі райвыканкам і Светлагорская акруговая выбарчая камісія на парушэнне выбарчага заканадаўства з боку кандыдата Г. Філіповіч?

На здымках:

1. Агітацыйны матэрыял Г. Філіповіч на дзвярах у падвал жылога дома (пад’езд 6 дома 48 мікрараёна Першамайскі).

2. Агітацыйны матэрыял Г. Філіповіч на сцяне жылога дома (пад’езд 4 дома 51 мікрараёна Першамайскі).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма