«Праваабаронцы за свабодныя выбары» сустрэліся з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» 11 верасня сустрэліся з сябрамі назіральніцкай місіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На сустрэчы прысутнічаў, у тым ліку, Матэа Мекачы, каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ.
Праваабаронцы і прадстаўнікі місіі абмяняліся думкамі пра хаду этапу агітацыі, абмеркавалі іншыя бягучыя пытанні выбарчай кампаніі, а таксама планы далейшага супрацоўніцтва.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма