Полацк: на сустрэчы з кандыдатамі прыходзяць па некалькі чалавек
Кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў па Полацкай выбарчай акрузе № 28 у поўнай меры вырашылі выкарыстаць прадастаўленыя законам магчымасці для агітацыі і правялі ў горадзе шэраг сустрэч з выбаршчыкамі.
Аднак, нягледзячы на публікацыю графіка сустрэч у гарадской газеце «Полацкі веснік» і расклейку ўчастковымі выбарчымі камісіямі і даверанымі асобамі кандыдатаў аб'яў наконт сустрэч, актыўнасць выбаршчыкаў вельмі невялікая. У сярэднім на сустрэчы з кандыдатамі прыходзяць па некалькі чалавек.
Адзін з кандыдатаў, Аляксей Філімонаў (партыя «Справядлівы свет»), палічыў гэты від агітацыі непрадуктыўным і адмяніў шэраг ужо прызначаных сустрэч.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма