Брэст: “непажаданыя” кандыдаты сутыкаюцца з перашкодамі падчас агітацыі
Не паспелі апазіцыйныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат станоўча ацаніць вынікік першых агітацыйных пікетаў у розных месцах абласнога цэнтру, як з’явіліся звесткі пра нежаданне ўладальнікаў некаторых гандлёвых аб’ектаў размяшчаць у сваіх крамах перадвыбарчыя плакаты.
У прыватнасці, з гэтым сутыкнулася кандыдат ў дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1, старшыня гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс. У сваёй заяве ў акруговую выбарчую камісію яна паведаміла пра тое, што кіраўніцтва крамы “Санта”, што належыць прадпрыемству “Санта Імпэкс”, якім кіруе вядомы бізнесовец Аляксандр Машэнскі, адмовілася размяшчаць перадвыбарчы плакат з інфармацыяй пра Канюс у сваім гандлёвым аб’екце, што знаходзіцца ў брэсцкім мікрараёне Дуброўка. У лісце ў выбаркам нагадваецца, што такім чынам парушаецца выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, бо не ўсе кандыдаты маюць магчымаць інфармаваць жыхароў акругі пра свою выбарчую праграму.
З аналігчнымі цяжкасцямі сутыкаюцца і іншыя кандыдаты ад апазіцыі, якія не могуць змясціць свае інфарамцыйныя матэрыялы ў гандлёвых кропках побач з плакатамі вылучэнцаў, што маюць падтрымку з боку мясцовых уладаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма